Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда агучыў вызанчальны пасыл у праекце Канстытуцыі — працаваць не толькі на сябе, але і на агульнае, на развіццё краіны.
«Я звярнуўся б да традыцый і гісторыі беларускай сям’і. У беларускай сям’і заўсёды вельмі шмат работы. І калі ты не працаваў, то не мог прыйсці з лыжкай да стала. Беларусь — гэта адна вялікая сям’я. Працоўны — чалавек, які ідзе кожны дзень працаваць, стварае прадукт, выгоды для сябе, зарабляе грошы і аддае частку на сацыяльныя праграмы, на развіццё сваёй дзяржавы. А хтосьці сёння можа сабе дазволіць жыць за рахунак кагосьці. Гэта несправядліва. Мы хочам, каб у нас было справядлівае грамадства. А для гэтага трэба, каб усе працавалі не толькі на сябе, але і на агульнае, на развіццё краіны. Гэты пасыл у праекце Канстытуцыі вызначальны. Ты сёння адказваеш за сябе, сваю сям’ю і краіну» , — адзначыў ён.
Валерыя СЦЯЦКО
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/77444
[4] https://zviazda.by/be/tags/referendum-pa-kanstytucyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/mihail-orda-1