Старшыня ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч засяродзіў увагу на неабходнасці яднання:
— Зараз нам патрэбна адзінства ў краіне, бо рэгіён знаходзіцца ў небяспечным становішчы — ядзерная зброя прыведзена ў стратэгічную гатоўнасць. Беларусь не хоча вайны, але мы цудоўна разумеем, што за акіянам мараць аб поўнамаштабнай вайне ў Еўропе.
Рэферэндум ужо даўно адбыўся — гэта было зразумела яшчэ ў пачатку датэрміновага галасавання. Справа ў тым, што людзі змяніліся, асабліва з-за падзей апошніх гадоў. Разважлівыя грамадзяне разумеюць, што Беларусь трэба рабіць мацней шай— неабходна дадаваць і дэмакратыю, і народаўладдзе.
27 лютага гістарычны дзень для нас — мы адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая пазбегла расколу па нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыкметах. І няхай так будзе далей.
Арына КАРПОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/aryna-karpovich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/77444
[4] https://zviazda.by/be/tags/referendum-pa-kanstytucyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/aleg-gaydukevich
[6] https://zviazda.by/be/tags/merkavanne