Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва вызначыла пералікі шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў (уключаючы аб’екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2022 годзе будзе праводзіцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў. Гэта прадугледжана пастановамі Мінбудархітэктуры ад 25 лютага 2022 года № 24 і № 25, якія сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе [2] БелТА.
Пастановай нумар 24 устаноўлены пералікі такіх дамоў у Мінску. Пастановай нумар 25 устаноўлены адпаведныя пералікі дамоў у Мінскай вобласці. Таксама зацверджаны пералікі жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2022 годзе запланавана ў сельскагаспадарчых арганізацыях з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў.
У пераліках указаны найменне і месца размяшчэння аб’ектаў, а таксама аб’ём ільготных крэдытных рэсурсаў.
Пастановы ўступаюць у сілу пасля іх афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/opredelen-perechen-domov-dlja-stroitelstva-v-2022-godu-po-lgotnym-kreditam-489730-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo