Ужо сёння кліенты найбуйнейшага банка краіны могуць аформіць новыя картачныя прадукты на базе плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ. Гэта «Ізі-карта» і карта #можнаўсё. Аперацыі па гэтых картках «Беларусбанка» даступныя не толькі на нашай тэрыторыі, але і на тэрыторыі краін, дзе абслугоўваюцца карткі плацежнай сістэмы «Мір» (Расія, Арменія, Узбекістан, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Турцыя і В’етнам).
Новыя карткі будуць цікавыя тым, хто хоча здзяйсняць безнаяўныя аперацыі як на тэрыторыі нашай краіны, так і за яе межамі і пры гэтым атрымліваць стабільны мані-бэк.
Судзіце самі. З «Ізі-картай» можна атрымаць вяртанне 2 % ад сумы пры разліках у сферы забаў, рэстаранах і кафэ. З картай #можнаўсё мані-бэк складзе 0,6 % пры разліку ў большасці арганізацый гандлю і сэрвісу. А калі разлічвацца у арганізацыях-партнёрах, можна вяртаць да 12 % ад выдаткаваных сумаў.
Акрамя таго, уладальнікі «Ізі-карты» могуць здымаць сродкі ў банкаматах любых банкаў-рэзідэнтаў нашай краіны на суму да 200 беларускіх рублёў у месяц без камісіі, а таксама аформіць спецыяльны анлайн-дэпазіт «Беларусбанк-анл@йн» у беларускіх рублях тэрмінам на 3 і 6 месяцаў.
Характэрна, што «Ізі-карта» і картка #можнаўсё даступныя да афармлення тэрмінам на 5 гадоў у беларускіх рублях да новых і дзеючых рахункаў, а таксама да рахункаў з базавымі ўмовамі абслугоўвання. Аформіць абедзве карткі можна як ва ўстанове банка, так і дыстанцыйна: на сайце банка, у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» і «М-банкінг».
Нагадаем, пры афармленні карткі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг», яе можна атрымаць, не выходзячы з хаты — картку даставяць прама ў паштовую скрыню.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/belkart
[5] https://zviazda.by/be/tags/finansy