Першы нацыянальны канал Беларускага радыё абвяшчае правядзенне музычнага конкурсу «Маладыя таленты Беларусі». Упершыню праект адбыўся ў 2009 годзе, а сёлетні ХІ конкурс пройдзе пад адзнакай Года гістарычнай памяці. Дасылаць заяўкі да ўдзелу ў першым туры можна да 31 сакавіка ўключна. Праект пазіцыянуецца як конкурс, які дапамагае маладым выканаўцам раскрыць свой патэнцыял, таму ўзроставы дыяпазон канкурсантаў даволі шырокі — ад 10 да 25 гадоў. Паспрабаваць свае сілы можна будзе ў чатырох намінацыях: «эстрадны вакал», «інструментальная музыка», «акадэмічны вакал» і «спадчына».
З адметнасцяў «Маладых талентаў Беларусі—2022» можна вылучыць тое, што тэмай першага тура стануць песні на роднай мове. Арганізатары прапануюць удзельнікам абраць любімую беларускую песню, запісаць відэа выступлення і даслаць яго на электроную пошту праекта. Акрамя дыстанцыйнага адбору канкурсантаў, запланаваны і вочныя сустрэчы з сябрамі журы ў Вялікай студыі Дома радыё ў суправаджэнні сімфанічнага арекстра Белтэлерадыёкампаніі.
Імёны пераможцаў стануць вядомыя ў маі, адзін з галоўных прызоў — магчымасць пачуць сябе ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Сачыць за навінамі праекта можна як у Тelegram-канале «Радыё 1», так і ў інфармацыйных выпусках Агенцтва тэленавін на «Беларусь 1».
Арына КАРПОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/aryna-karpovich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/maladyya-talenty-belarusi-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/pershy-nacyyanalny-kanal-belaruskaga-radyyo
[6] https://zviazda.by/be/tags/muzychny-konkurs
[7] https://zviazda.by/be/tags/god-gistarychnay-pamyaci