КДБ ліквідаваў рэзідэнтуру Украіны, якая дзейнічала пад дыпламатычным прыкрыццём, заявіў журналістам намеснік начальніка Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак, паведамляе [1] БелТА.
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі на працягу апошніх гадоў фіксавалася актыўная разведвальная дзейнасць з пазіцыі пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама консульства гэтай дзяржавы ў горадзе Брэсце. Пры агульнай колькасці дыпламатычнай місіі Украіны крыху больш за два дзясяткі чалавек, не менш за палову з іх з'яўляліся кадравымі супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны і Службы знешняй разведкі Украіны, што з'яўляецца беспрэцэдэнтным нават для дыпмісій буйных дзяржаў і сведчыць аб выбары Украінай курса на правядзенне агрэсіўнай разведвальнай дзейнасці адносна нашай краіны насуперак нармальным дыпламатычным адносінам», — сказаў Канстанцін Бычак.
Паводле яго слоў, супрацоўнікі пасольства ажыццяўлялі агентурную разведку, прадпрымаючы спробы сфарміраваць разгалінаваную сетку інфарматараў з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама асабіста збіралі разведвальную інфармацыю, у тым ліку адносна беларускіх ваенных аб'ектаў.
«Прымаемыя Камітэтам дзяржаўнай бяспекі меры па спыненні супрацьпраўных праяў з боку ўкраінскіх дыпламатаў, якія павінны былі паслужыць сігналам для ўкраінскіх спецслужбаў, не спынілі варожай дзейнасці супраць нашай краіны, —адзначыў намеснік начальніка. —У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам у дзеяннях асобных украінскіх дыпламатаў змяшчаюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 358 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Шпіянаж Аднак у адпаведнасці з артыкулам 31 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах названыя асобы карыстаюцца імунітэтам ад крымінальнай юрысдыкцыі дзяржавы знаходжання. У сувязі з сітуацыяй, якая склалася Камітэтам дзяржаўнай бяспекі прыняты вычарпальныя меры па скоўванню разведдзейнасці праціўніка і ліквідацыі рэзідэнтуры, якая дзейнічала пад дыпламатычным прыкрыццём».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/kgb-likvidiroval-rezidenturu-ukrainy-dejstvovavshuju-pod-diplomaticheskim-prikrytiem-491853-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kdb
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[4] https://zviazda.by/be/tags/pasolstva