Рэдкія арлы трапілі ў аб’ектыў беспілотнага лятальнага апарата ля беларускай вёскі Вілы.
«У працэсе маніторынгу паводкавых з’яў у пойме ракі Лясная Правая ля вёскі Вілы, беспілотны лятальны апарат прыцягнуў увагу птушак драпежнікаў. Спачатку яны кружылі удалечыні, але затым праявілі цікаўнасць і пачалі імкліва збліжацца. Мабыць, разгледзеўшы бліжэй неядомы аб’ект, птушкі паляцелі, пакінуўшы нам на памяць гэтыя выдатныя кадры з вышыні каля 250 метраў над зямлёй», – распавялі ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча».
Арлан-белахвост – самы буйны драпежнік у Еўропе. Размах крылаў дасягае 2,5 метраў. Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Штогод гняздуецца ў Белавежскай пушчы.
Ксенія ДАБРАБЫТ
Прэв’ю: npbp.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyoska-vily
[3] https://zviazda.by/be/tags/redkiya-arly
[4] https://zviazda.by/be/tags/arlan-belahvost
[5] https://zviazda.by/be/tags/belavezhskaya-pushcha