У Мінпрацы расказалі аб змяненні пастаноў па пытаннях у сацыяльна-працоўнай сферы, паведамляе [2] БелТА.
Прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2022 года нумар 166 «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». Ім унесены змяненні ў правілы індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку застрахаваных асоб у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 1997 года нумар 837.
Для аператыўнага маніторынгу ацэнкі бягучай сітуацыі на рынку працы і своечасовага прыняцця адрасных мер, накіраваных на падтрымку грамадзян і наймальнікаў, скарэкціраваны тэрміны прадастаўлення работадаўцамі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва інфармацыі аб прыёме і звальненні работнікаў са штоквартальнага на рэжым рэальнага часу. Так, з 1 красавіка 2022 года звесткі аб прыёме і звальненні па форме ПУ-2 прадстаўляюцца пры прыёме на працу не пазней за 5 каляндарных дзён з дня прыёму, а пры звальненні з працы — не пазней за дзень звальнення.
Пры змяненні толькі рэквізітаў раздзела 2 «Звесткі аб перыядах работы па пасадзе служачага, прафесіі рабочага» тэрміны прадастаўлення інфармацыі застаюцца ранейшымі — адзін раз у квартал не пазней за дзясятае чысло месяца, наступнага за справаздачным кварталам. Названыя змяненні распаўсюджваюцца на працоўныя адносіны, якія ўзніклі або спыненыя з 1 красавіка 2022 года. З 1 ліпеня 2022 года дакументы персаніфікаванага ўліку прадстаўляюцца толькі ў выглядзе электронных дакументаў, падпісаных электронным лічбавым подпісам.
Згодна з прынятай пастановай урад пашырыў кола асоб, якія аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі, з поўнай кампенсацыяй затрат на іх аказанне. Да такой катэгорыі пачынаючы з сакавіка 2022 года аднесены грамадзяне, якія выехалі за межы краіны, на тэрмін больш за 30 дзён запар непрацуючыя працаздольнага ўзросту (уласнікі жылля) і члены іх сем’яў, якія з’яўляюцца незанятымі.
Унесены таксама змяненні ў парадак налічэння і пераразліку платы за асобныя камунальныя паслугі. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастановы ўрада ад 31 сакавіка 2018 года нумар 239 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку аднясення працаздольных грамадзян да не занятых у эканоміцы, фарміравання і вядзення базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, уключаючы ўзаемадзеянне ў гэтых мэтах дзяржаўных органаў і арганізацый», ад 31 сакавіка 2018 года нумар 240 «Аб зацвярджэнні Прыкладнага палажэння аб пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва», ад 12 чэрвеня 2014 года № 571 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама кампенсацыі расходаў на электраэнергію», ад 16 снежня 2005 года № 1466 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку пераразліку платы за некаторыя віды камунальных паслуг і прыпынення (аднаўлення) прадастаўлення камунальных паслуг».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/skorrektirovany-pravila-pereucheta-fszn-i-oplaty-kommunalnyh-uslug-493201-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhkg
[4] https://zviazda.by/be/tags/pracauladkavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/pastanova