Пазнаць Беларусь і пазнаёміцца з іншымі краінамі наступныя тры дні можна ў Нацыянальным выставычным цэнтры БелЭКСПА. Сёння тут адкрылася Міжнародная выстаўка-ярмарка турысцкіх паслуг «Адпачынак-2022».
Сёлета выстаўка праходзіць у 24-ы раз. У цэнтры ўвагі — унутраны турызм. Як падкрэсліў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, у Беларусі штогод з’яўляецца мноства новых турыстычных маршрутаў і новых турыстычных аб’ектаў. Паводле яго слоў, Беларусь з кожным годам становіцца прыгажэйшай. І кожнаму варта на свае вочы ўбачыць гэтую прыгажосць.
Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 100 экспанентаў. На выстаўцы можна пазнаёміцца з паслугамі беларускіх прадпрыемстваў санаторна-курортнага лячэння, аграсядзіб, загарадных комплексаў. Таксама на выстаўцы шырока прадстаўлены прамысловы турызм і іншыя цікавыя віды турызма.
Выстаўка «Адпачынак-2022» працуе да 2 красавіка. Уваход вольны.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота Лізаветы ГОЛАД
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/author/lizaveta-golad
[3] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[4] https://zviazda.by/be/tags/adpachynak-2022
[5] https://zviazda.by/be/tags/vystauka
[6] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kavalchuk