За апошняе дзесяцігоддзе рост колькасці мужчын, хворых на рак прастаты, у нашай краіне вырас амаль у два разы. У Беларусі гэтае захворванне знаходзіцца на 4 месцы пасля раку лёгкага, скуры, страўніка і складае 9,2 % у структуры анкалагічнай захваральнасці. Як своечасова яго выявіць і якія аналізы патрабуюцца? Расказвае ўрач (загадчык) клінічнай лабараторнай дыягностыкі вышэйшай катэгорыі 11-й сталічнай паліклінікі Святлана Пальчук.
— Аналіз крыві на прастатспецыфічны антыген (скарочана ПСА/PSA) накіраваны на выяўленне ў сываратцы крыві мужчын асаблівага рэчыва, якае выпрацоўваецца клеткамі прастаты. Павышэнне ўзроўню ПСА сведчыць аб раку прастаты ці аб яе дабраякаснай гіперплазіі — адэноме, — тлумачыць Святлана Адамаўна.
Прастатспецыфічны антыген — гэта маркёр, які выкарыстоўваецца не толькі ў дыягностыцы ранніх стадый раку прастаты, але таксама ў ацэнцы распаўсюджанасці пухліны, прагназаванні і эфектыўнасці лячэння, якое праводзіцца.
Але ўсё ж такі падобнае даследаванне дазволіла істотна павысіць выяўляльнасць раку прастаты на больш ранніх стадыях, калі магчымае правядзенне радыкальных метадаў лячэння, якія дазваляюць паправіцца.
— Рак прастаты на ранніх стадыях можа праходзіць бессімптомна і не вызначацца з дапамогай іншых метадаў дыягностыкі (УГД, рэктальнае даследаванне). Таму ПСА ў цяперашні час з'яўляецца адзіным даступным, эфектыўным і дакладным метадам для выяўлення ранніх формаў анкалогіі, калі хвароба яшчэ ніяк сябе не праяўляе і злаякаснае новаўтварэнне не выходзіць за межы прастаты, — кажа ўрач.
— Усім мужчынам ва ўзросце старэйшым за 45 гадоў, а пры наяўнасці хранічных запаленчых захворванняў органаў мочавыдзяляльнай сістэмы і захворванняў прастаты ў найбліжэйшых сваякоў кантроль узроўню ПСА трэба пачынаць з 40 гадоў.
Раней лічылася, што нармальнае ўтрыманне ПСА ў крыві складае 4 НГ/мл і менш. У 2004 годзе былі апублікаваны вынікі даследавання, якое паказала, што пры ўзроўні ПСА <4 НГ/мл рак прастаты выяўляецца ў 15 % мужчын. Тамму цяпер няма агульнапрынятага значэння «нармальнага» ўзроўню ПСА ў крыві. І толькі арыенціровачныя інтэрвалы нармальных узроўняў ПСА па ўзростах, паводле апошніх даследаванняў, выкарыстоўваюцца ў інтэрпрэтацыі вынікаў:
Біялагічным матэрыялам для даследавання з'яўляецца вянозная кроў. Інтэрпрэтацыя аналізу павінна рабіцца толькі кваліфікаваным спецыялістам з улікам мноства фактараў, такіх як узрост пацыента, аб'ём прастаты, дынамічныя змены ПСА (пры паўторных даследаваннях).
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/rak
[5] https://zviazda.by/be/tags/medycyna
[6] https://zviazda.by/be/tags/analiz