Алесь Бадак (нар. у 1966 г.) — вядомы беларускі паэт і пісьменнік, публіцыст, крытык, перакладчык. Лаўрэат літаратурных прэмій «Залаты апостраф», «Залаты Купідон», прэміі імя Васіля Віткі, Міждзяржаўнай прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» (разам з А. Карлюкевічам). Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны і медалём Францыска Скарыны.
Алесь Бадак у розныя гады працаваў у літаратурных выданнях, у тым ліку галоўным рэдактарам часопіса «Нёман», першым намеснікам дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «ЛіМ», намеснікам дырэктара Выдавецкага дома «Звязда», галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». З 2015 года — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Аўтар паэтычных кніг («Будзень», «За ценем самотнага сонца», «Маланкавы посах», «Верабей з рагаткай»), кніг для дзяцей, кніг прозы, крытычных артыкулаў і рэцэнзій, тэкстаў вядомых песень.
Вершы — Алесь БАДАК, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ
1. Можа быць,
мы калісьці спаткаемся —
Выпадкова
звядуць нас шляхі.
Я схілю галаву
і пакаюся
За свае і твае
ўсе грахі.
Прыпеў:
Ты аддаляешся,
ты аддаляешся,
Ад пацалункаў маіх
вызваляешся,
Ад не патрэбнай
нікому маны,
Ад недарэчнай
уласнай віны.
2. Дзе чые?
Мы ўсё гэтак заблыталі,
Што разблытваць
не хопіць жыцця.
З-за таго й ніяк
сэрца не выбаліць
І чакае
былога працяг.
Прыпеў.
3. Павінюся за тое,
што сказана
І што зроблена
намі даўно,
Чым пакуль мы яшчэ
з табой звязаны,
Хоць і нас
разлучыла яно.
Прыпеў.
Рубрыку вядзе кампазітар Яўген КСНЕВІЧ
evgenyksenevіch@gmaіl.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/ales-badak-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu
[5] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-ksyanevich
[6] https://zviazda.by/be/tags/pesnya
[7] https://zviazda.by/be/tags/kampazitar