Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка абазначыў для Браслаўскага раёна задачы на пасяўную кампанію падчас рабочага візіту ў Віцебскую вобласць, перадае [3] БелТА.
«Да мяне паступіла крыху насцярожваючая інфармацыя аб тым, што Браслаўскі раён і Віцебская вобласць у цэлым нязначна адстаюць ад рэспубліканскага ўзроўню і ад таго задання, якое было даведзена. Таму было прынята рашэнне асабіста выехаць на месца і разабрацца ў сітуацыі», — сказаў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, Браслаўскі раён няпросты ў сельскагаспадарчых адносінах, гэта пацвердзіла сённяшняя нарада. «Мы выявілі адставанне ад планаў і заданняў, якія былі даведзены адпаведнай пастановай урада. Прычыны гэтага розныя, але часткова гэта непаваротлівасць на месцы, нестараннасць і недысцыплінаванасць. Таксама мы разабралі падрабязна сітуацыю па тэхніцы: узровень яе гатоўнасці недастатковы, ён не адпавядае той задачы, якую паставілі Прэзідэнт і ўрад, — узровень 95 працэнтаў. Мною даволі строгія наконт гэтага зроблены каментарыі і прынята рашэнне, каб за 10-дзённы тэрмін уся тэхніка была падцягнута да неабходнага ўзроўню гатоўнасці», — паведаміў прэм’ер-міністр.
Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні ўгнаенняў і паліва. «У прынцыпе, сітуацыя па забяспечанасці лепшая, чым у мінулым годзе, але гэтага недастаткова. Таксама мы разгледзелі кожную з гаспадарак, які ў кожнай стан спраў, прынялі на месцы неабходныя рашэнні. Усе азадачаны — ад губернатара да кіраўнікоў гаспадарак», — адзначыў Раман Галоўчанка.
Прэм’ер-міністр выказаў упэўненасць, што гэты прыезд надасць неабходны штуршок для таго, каб раён выйшаў на тыя параметры, якія павінны быць для максімальна якаснага правядзення пасяўной кампаніі.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[3] https://www.belta.by/regions/view/golovchenko-oboznachil-dlja-braslavskogo-rajona-zadachi-na-posevnuju-495041-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/pasyaunaya
[6] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc