Як і шматлікія жыхары райцэнтра, работнікі аддзялення паштовай сувязі «Петрыкаў-2» удзельнічаюць у навядзенні парадку і чысціні ў родным горадзе. Так, нядаўна ўсім калектывам яны выйшлі на суботнік і старанна прыбралі тэрыторыю, якая прымыкае да будынка паштовага аддзялення. Прапалолі грады, сабралі смецце, пабялілі дрэвы.
— АПС «Петрыкаў-2» знаходзіцца ў адной з самых прыгожых мясцін нашага горада, — паведаміла начальнік аддзялення Алена Юркавец. — Побач знаходзіцца царква Мікалая Цудатворца, і большасць яе прыхаджан — нашы кліенты. Добрыя зносіны мы падтрымліваем з настаяцелем царквы айцом Васілём, які таксама часта наведваецца на пошту. Хутка будзем дапамагаць яму рыхтавацца да светлага хрысціянскага свята — Вялікадня. Мы старемся, каб наш родны край, наш родны горад заўсёды выглядалі чыстымі і прыгожымі.
Сяргей РУЧАНАЎ
Фота Алены ДАЎЖОНАК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-ruchanau
[2] https://zviazda.by/be/author/alena-dauzhanok
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/aps-petrykau-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/poshta
[6] https://zviazda.by/be/tags/subotnik
[7] https://zviazda.by/be/tags/pashtovae-addzyalenne