РУП «Белмытсэрвіс» на выставе TransRussia заключыла дагавор з публічным акцыянерным таварыствам «Уладзівастоцкі марскі гандлёвы порт».
ПАО «УМГП» уваходзіць у транспартную групу FESCO – адну з найбуйнейшых прыватных транспартна-лагістычных кампаній Расіі з актывамі ў сферы партовага, чыгуначнага і інтэграванага лагістычнага бізнесу.
Падпісанне дакумента з’яўляецца важным крокам у рэалізацыі стратэгіі прадпрыемства па аптымізацыі бізнес-працэсаў і дыверсіфікацыі лагістычных ланцужкоў. Дагавор рэгулюе пытанні ўзаемадзеяння ў сферы арганізацыі і развіцця кантэйнерных перавозак, складской апрацоўкі і захоўвання грузаў пры працы з экспартна-імпартнымі патокамі з Кітая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/belmytservis-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzivastocki-marski-gandlyovy-port
[4] https://zviazda.by/be/tags/fesco