Пенсіянерам з 1 мая даецца 50% зніжка на праезд у электрычках, паведамілі [2] ў кантакт-цэнтры БЧ.
Штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ, з 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа.
Для куплі квітка са зніжкай трэба прад’явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама яго неабходна мець пры сабе падчас паездкі.
Льгота не прадастаўляецца пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.rw.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/chygunka
[4] https://zviazda.by/be/tags/znzhika
[5] https://zviazda.by/be/tags/pensiyanery