27-30 красавіка ў Оршы пройдуць X Міжнародны эканамічны форум І ХІ рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш «Аршанскія традыцыі», паведамляецца [2]на сайце Аршанскага райвыканкама.
У першы дзень форуму яго ўдзельнікі абмяркуюць міжнароднае супрацоўніцтва, узаемадзеянне гарадоў-партнёраў. На парадку дня таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў сферах эканомікі, аховы здароўя, адукацыі, спорту і культуры.
Другі дзень працы форму будзе прысвечаны супрацоўніцтву з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Плануецца падпісанне Мемарандума аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Пілотнай зонай рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва «Кітай-ШАС» і СЭЗ «Віцебск».
Адбудзецца прэзентацыя вопыту работы аршанскай сярэдняй школы № 16 па вывучэнні кітайскай мовы і культуры. Гімназія № 2 правядзе анлайн-урок «Беларускія традыцыі» для вучняў эксперыментальнай школы г.Ціндао. Акрамя таго, сярэдняя школа № 13 Оршы і пачатковая школа раёна Сі Хайань (Заходняга ўзбярэжжа) г. Ціндаа правядуць анлайн-дыялог аб устанаўленні дружалюбных адносін.
Фінансаванне, магчымасці і выклікі развіцця рэгіянальнай інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва – тэма трэцяга дня форуму. Інструменты падтрымкі малога бізнесу, прымяненне лічбавых інструментаў, развіццё сельскагаспадарчых кластараў – такія пытанні закрануць на практычных семінарах, панэльных дыскусіях, прэзентацыях і вебінарах з удзелам гасцей з регіёнаў Расіі.
30 красавіка падвядуць вынікі форуму і ўручаць дыпломы ўдзельнікам.
Арганізатары мерапрыемства – Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Аршанскі райвыканкам.
Міжнародны эканамічны форум – гэта штогадовае ўнікальнае мерапрыемства, якое праводзіцца для павышэння інвестыцыйнай прывабнасці Аршанскага раёна і Віцебскай вобласці ў цэлым. Яго мэта – наладжванне і ўмацаванне эканамічных, дзелавых сувязяў і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, абмен вопытам і распрацоўка прапаноў па забеспячэнні рэалізацыі стратэгіі эканамічнага развіцця рэгіёну, шляхам кансалідацыі прадстаўнікоў бізнесу, улады і экспертнай супольнасці на пляцоўцы форуму, пошук дзелавых партнёраў, прэзентацыі найбольш значных інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, прапанаваных для рэалізацыі ў рэгіёне.
У працы форуму прымаюць удзел прадстаўнікі абласнога, раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, рэгіянальных гандлёва-прамысловых палат Расійскай Федэрацыі, галіновых аб’яднанняў і банкаўскіх супольнасцяў, дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь, прыгранічных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і далёкага замежжа.
Ксенія ДАБРАБЫТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.orsha.vitebsk-region.gov.by/ru/news_region_ru/view/programma-mezhdunarodnogo-ekonomicheskogo-foruma-i-vystavki-jarmarki-orshanskie-traditsii-23117/
[3] https://zviazda.by/be/tags/orsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[5] https://zviazda.by/be/tags/forum
[6] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[7] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[8] https://zviazda.by/be/tags/rasiya