Свята сілы і глыбокай філасофіі пройдзе ў гэтыя выхадныя ў Мінску. Фестываль баявых мастацтваў EURASIA MARTIAL ART FESTIVAL 2022 збярэ лепшых майстроў баявых мастацтваў на адной пляцоўцы.
Гэта першы падобны фестываль, таму сёлета ён будзе праходзіць у тэставым варыянце. Праграма мерапрыемства ўключае ў сябе спаборніцтвы па пяці відах адзінаборстваў — некаторых відах каратэ і кабудо (баявыя мастацтва з халоднай зброяй). Арганізатары плануюць, што з кожным годам спартыўная праграма фестывалю будзе пашырацца.
Як расказаў Сяргей Дзмітрыеў, віцэ-прэзідэнт Санкт-Пецярбургскай спартыўнай федэрацыі па віду спорта «Усходняе баявое адзінаборства», у перспектыве гэты фестываль плануецца праводзіць як чэмпіянт свету, таму ў Мінску праходзіць генеральная рэпетыцыя.
«Мы рады, што некалькі відаў адзінаборстваў аб’яднаныя, у свеце ў гэтых відаў спорту сотні тысяч прыхільнікаў. І мы павінны папулярызаваць гэты рух. Гэта відовішчныя, цікавыя і вельмі карысныя віды. У святле апошніх падзей, мы павінны шанаваць нашы сяброўскія сувязі, павінны паказваць, што спорт здольны нас усіх аб’яднаць», — падкрэсліў начальнік упраўлення спорту Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Алег Андрэйчык.
Удзел у фестывалі баявыях мастацтваў прымуць спартсмены розных узростаў ад юніёраў да ветэранаў. Прыме масштабнае свята Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі».
Паралельна з фестывалем баявых мастацтваў пройдзе міжнародны турнір па каратэ «Кубак сяброўства». Яго прыме «Чыжоўка-арэна». «Кубак сяброўства» сабраў у Мінску мацнейшых спарстменаў з Беларусі, Расіі і Казахстана, каб не толькі вызначыць лепшага, але і напярэддані Дня Перамогі аддаць даніну павагі гераічным продкам. Таму перш, чым пачаць спаборніцтвы, спартсмен і члены дэлегацый наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны.
Валерыя СЦЯЦКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/festyval-bayavyh-mastactvau
[5] https://zviazda.by/be/tags/eurasia-martial-art-festiva