Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Свята працы, у сталіцы пачаліся з ускладання кветак ля стэлы «Мінск – горад-герой» і працягнуліся ў Парку Перамогі.
Ускладанні вянкоў да стэлы ўзначалілі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Луцкі, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў краіны Міхаіл Орда і міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
У Парку Перамогі шматтысячных удзельнікаў свята сустрэлі канцэртнай праграмай артысты шоу-балета «Феерыя» і танцавальны калектыў «Руна».
Пасля ўрачыстых слоў арганізатараў дзеці запусцілі ў неба белых галубоў міру і пачаўся святочны Першамайскі канцэрт. У многіх кутках парку часта чуліся знаёмыя нам словы – Мір, Праца, Май.
Гасцей свята сустракалі тэматычныя пляцоўкі прамысловых прадпрыемстваў Мінска, сілавых міністэрстваў і ведамстваў і, вядома, прадстаўнікі прафсаюзнай арганізацыі рэспублікі.
Выдатнае сонечнае надвор’е дадала ўсім святочны настрой.
Фота – Віктар ДРАЧОЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/svyata-pracy
[3] https://zviazda.by/be/tags/pershamay
[4] https://zviazda.by/be/tags/fpb
[5] https://zviazda.by/be/tags/orda
[6] https://zviazda.by/be/tags/lucki
[7] https://zviazda.by/be/tags/kascevich