У канцы красавіка на прасторах інтэрнэту разышлося відэа са збіццём сабакі ў Віцебску. Выпадак быў настолькі жорсткім, што ў сітуацыю давялося ўмяшацца кіраўніку дзяржавы, паведамляе [3]БелТА.
У роліку, які з’явіўся 30 красавіка ў інтэрнэце, жанчына на вуліцы нагамі збівае сваю сабаку. Спачатку на відэа адрэагавалі ў міліцыі: жанчыну затрымалі. Пазней гэта відэа паказалі Прэзідэнту, і ён не мог не ўмяшацца.
Высветлілася, што гаспадыня сабакі разведзеная, дзяцей няма. Раней была неаднаразова судзімая. У 2015 годзе яе за хуліганства прысудзілі да пяці гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, у 2017-м за ўхіленне ад адбыцця пакарання яе асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі. Гэтым разам жанчыну хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі, непадпарадкаванне міліцыі. Да суду яна змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання. Сваякі жанчыны сваёй біяграфіяй ёй не саступаюць, таму сабачка апынуўся ў прытулку.
Гаспадыня падпісала адмову ад сабакі. Шчанюка прывезлі ў Мінск, і 2 мая ў фінале хакейнай трэніроўкі Прэзідэнт падарыў яго трэнеру сваёй каманды, сенатару Дзмітрыю Баскаву.
Аказалася, собачка – хлопчык узростам год і тры месяцы. Вельмі кампанейскі, сямейны і любіць дзяцей.
Дарэчы, у краіне распрацоўваецца закон аб абароне жывёл. Яшчэ ў студзені Аляксандр Лукашэнка падчас Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу падтрымаў распрацоўку гэтага законапраекта. Гэтую тэму перад Прэзідэнтам актуалізавала дэпутат Марыя Васілевіч.
«Абсалютна згодны з тым, што нарматыўных актаў, якія ў нас ёсць, недастаткова, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Таму калі дэпутаты распрацуюць адпаведны законапраект і збяруць лепшае ў свеце, у тым ліку расийскае, я гатовы да гэтага падключыцца і спрыяць прыняццю дакумента па-за тым планам, які зацверджаны Прэзідэнтам, і прыводзіць яго ў жыццё».
Аляксандр Лукашэнка падзяліўся, што заўсёды хваравіта рэагуе, калі яму дакладваюць пра выпадкі жорсткага абыходжання з жывёламі. «Для мяне непрымальныя і недапушчальныя тры рэчы: плач дзяцей, гвалт над жанчынамі, забойства жывёл», — сказаў ён.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://www.belta.by/president/view/v-internete-razoshlos-video-s-izbieniem-sobaki-v-vitebske-v-situatsiju-vmeshalsja-lukashenko-499434-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/sabaka
[5] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka