Спатрэбіцца: па 3 ст. л. мукі, какавы, цукру, малака і масла; 1 яйка; 1/4 ч. л. соды; арэхі, разынкі, какосавая стужка — на смак.
Растапіць масла і змяшаць з яйкам і малаком. Асобна змяшаць муку, цукар і какаву. Аб'яднаць абедзве сумесі і вельмі старанна змяшаць. Дадаць па жаданні арэхі, разынкі ці какосавую стружку. Для выпякання спатрэбіцца гарачатрывалы кубак аб'ёмам 250 мл. Заліце ўнутр цеста і пастаўце яго ў мікрахвалевую печ на 1-3 хвіліны з магутнасцю 800 Вт.
Чым даўжэй будзе выпякацца кекс, тым больш шчыльным ён атрымаецца.
Спатрэбіцца: мясны фарш — 300 г, бульба — 10 шт., мука — 4 ст. л., гарэлка — 2 ст. л., вада — 2 шклянкі, праванскія травы і соль — на смак.
Бульбу наразаем слайсамі таўшчынёй 0.5 см. Да канца не даразаем, каб атрымалася «кішэнька». У фарш дадаём гарэлку, солім і перамешваем. Фарміруем аладкі і ўкладваем у «кішэнькі». Награваем ваду, прасейваем у яе муку і варым густаваты кісель, солім і дадаём праванскія травы.
У форму выкладваем начыненыя «кішэнькі», солім і паліваем кісялём. Запякаем пры 180 градусах прыкладна 40 хвілін.
Спатрэбіцца: курыныя сэрцайкі — 500 г; вялікая цыбуліна — 1 шт., салёны агурок — 2 шт., вялікая морквіна; свежы агурок — 1 шт.; алей — 2 ст. л.; маянэз — 2 ст. л., цукар — 2 ч. л.; 9 %-ны воцат — 1,5 ч. л., спецыі, зяленіва і соль — на смак.
Курыныя сэрцайкі прамыць пад праточнай вадой. Выдаліць з іх сасуды і лішні тлушч. Заліць вялікай колькасцю халоднай вады, даць пастаяць 30-40 хвілін і зліць яе.
Вылажыць сэрцайкі ў рондаль з кіпячай вадой і падсаліць. Калі вада з сэрцайкамі закіпіць, паменшыце агонь да мінімуму і варыце яшчэ 20-25 хвілін, увесь час здымаючы пену, якая ўтвараецца.
Пакуль варацца сэрцайкі, моркву нарэзаць тонкімі палоскамі (ці надраць на тарцы) і абсмажыць 5-7 хвілін.
З гатовых курыных сэрцайкаў зліць ваду, астудзіць і нарэзаць іх брусочкамі. Салёныя агуркі нарэзаць тонкімі палоскамі.
Цыбулю нарэзаць на тонкія паўкольцы. Пералажыць у глыбокую міску і заліць кіпенем, дадаць цукар, соль і воцат. Цыбуля будзе гатовая, як толькі кіпень астыне.
Злучыце ў адной ёмістасці падрыхтаваную гародніну і сэрцайкі. Зверху пакладзіце нарэзаны паўкольцамі свежы агурок. Перад падачай пасыпце салату зяленівам і любімымі спецыямі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya