Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх СМІ 5 мая ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой», перадае [2] БелТА.
«У наша прафесійнае свята і напярэдадні Вялікага Дня Перамогі ў нас добрая традыцыя склалася: прадстаўнікі найбуйнейшых сродкаў масавай інфармацыі і Міністэрства інфармацыі выязджаюць на адну з памятных мясцін, якія сімвалізуюць Вялікую Перамогу», — сказаў Уладзімір Пярцоў.
Міністр падкрэсліў: «Другі год мы прыязджаем да стэлы „Мінск — горад-герой“, каб ускласці кветкі, аддаць даніну памяці тым, хто аддаў свае жыцці за тое, каб мы (не хацелася б гаварыць высакамоўныя словы, але іншых, на жаль, не магу знайсці) жылі пад мірным небам. Каб мы маглі будаваць сваю краіну, маглі жыць без нягод, нейкага цяжару і ўсіх тых жахаў, якія нам былі запланаваны тымі, хто прыйшоў з Захаду з фашысцкай ідэалогіяй на нашу зямлю і знішчыў трэць нашага насельніцтва».
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://blr.belta.by/society/view/mininfarm-i-kirauniki-respublikanskih-smi-usklali-kvetki-da-stely-minsk-gorad-geroj-114378-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/smi
[4] https://zviazda.by/be/tags/mininfarm
[5] https://zviazda.by/be/tags/stela
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk-gorad-geroy-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/kvetki