У Беларускім саюзе журналістаў адзначылі лаўрэатаў прэміі «Залатое пяро». Гэта стала своеасаблівым падарункам да Дня друку, які традыцыйна адзначаецца 5 мая. Сярод лаўрэатаў і аглядальнік «Звязды» Валерыя Сцяцко. Наша калега стала лаўрэатам прэміі ў намінацыі за найлепшую работу ў мастацка-публіцыстычных жанрах.
Як адзначыў старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў, за апошнія два гады беларуская журналістыка зрабіла вялікі крок наперад: ствараюцца медыяхолдынгі, журналісты прысутнічаюць ва ўсіх сферах. «Але самае важнае, што ў нас з’явілася яскравая, эмацыянальная, якасная аўтарская журналістыка і публіцыстка. Цяпер гэта запыт часу, аўдыторыя просіць ад нас грамадзянскую пазіцыю, аўдыторыя просіць эмоцыі, яна просіць перадаць сутнасць і нервы часу.
Мне здаецца, што нашы калегі, якія сёння атрымалі прэмію Беларускага саюза журналістаў „Залатое пяро“, якраз і з’яўляюцца тым самым касцяком патрыятычнай, яркай, эмацыянальнай этычнай тонкай журналістыкі», — сказаў ён.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zalatoe-pyaro-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1