З-за начных замаразкаў і частых дажджоў сёлета толькі нядаўна пачалі садзіць бульбу і сеяць яравыя вяскоўцы на гомельскім Палессі. У вёсках Жыткавіцкага раёна ў мінулыя выхадныя было асабліва шматлюдна. На дапамогу землякам прыехалі дзеці і сваякі з гарадоў і іншых абласцей. На прысядзібных участках вяскоўцы праводзілі пасяўную з дапамогай мотаблокаў, маленькіх самаробных трактароў і нават коней. Фатаграфіі, якія вы бачыце, зробленыя ў вёсках Чэрнічы, Хлупін, Перароў і Перароўскі Млынок. А жыхару вёскі Перароў Мікалаю Чарнушэвічу, які садзіў бульбу свайму суседу, дапамагаў нават яго любімы сабака.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktar-drachou
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/palesse
[5] https://zviazda.by/be/tags/syauba