Штогод 7 мая мы святкуем Дзеь працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі. Слухачоў каналаў Беларускага радыё чакаюць у гэты дзень тэматычныя эфіры з медэкспертамі, а падпісчыкаў у сацыяльных сетках — шмат падарункаў і сюпрызаў.
Першы нацыянальны канал у гэты дзень запрашае слухачоў у эфірную вандроўку ў часе. Тут у тэматычнай рубрыцы «Радыётэка» прагучаць легендарныя галасы Беларускага радыё. А прыхільнікі «Сямейнай праграмы» пазнаёмяцца з юнымі радыёжурналістамі, якія яшчэ толькі асвойваюць азы прафесіі.
Самыя актыўныя слухачы і падпісчыкі змогуць атрымаць каштоўны падарунак з лагатыпам Першага нацыянальнага, пабываць на экскурсіі ў Доме радыё і паспрабаваць сябе ў якасці «народнага вядучага». Адразу тры розыгрышы пройдуць 7 мая ш афіцыяльных акаунтах канала ў «Аднакласніках», «Укантакце» і Instagram.
На «Радыус- FM» аўдыторыя будзе мець магчымасць паўдзельнічаць у розыгрышы бесправадной калонкі, адказваючы на пытанні ў ранішнім шоу «Тэорыя вялікай раніцы». А ў сацыяльных сетках будуць разыграны фірменны гамак з лагатыпам станцыі і брэндзіраваны рукзак.
У эфіры радыёстанцыі «Сталіца» ў гэты дзень прагучаць тэматычныя рубрыкі, а ў афіцыйным акаунце «Укантакце» для аўдыторыі падрыхтаваны забаўляльныя віктарыны, дзе пераможцам дастануцца ў падарунак аўтамабільныя рэгістратары з лагатыпам любімага радыё. Прызы з фірменным лагатыпам атрымаюць і найбольш актыўныя падпісчыкі радыёстанцыі.
Канал «Культура» адзначыць прафесійнае свята, запрапанаваўшы сваім слухачам разнастайны эфір для слухачоў розных узростаў. У сацыяльных сетках таксама не абыдзецца без сюрпрызаў і падарункаў.
Для Міжнароднага радыё «Беларусь», якое сёлета адзначае юбілей, Дзень радыё будзе мець прысвячэнне 60-годдзю з дня стварэння радыёстанцыі. У Вялікай студыі Дома радыё пройдзе запіс грамадска-палітычнай праграмы ў фармаце круглага стала па тэме «Інфармацыйная бяспека Беларусі ў міжнароднай радыёпрасторы».
Акцыя «Дзень радыё» зноўдзе сваё месца і ў эфірах рэгіянальных радыёстанцый Белтэлерадыёкампаніі і ўсіх абласцях краіны.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/radyyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[5] https://zviazda.by/be/tags/belteleradyyokampaniya