Пад Магілёвам каля вёскі Гаі сёння пакажуць маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю эпізоду апошняга бою батальёна міліцыі пад камандаваннем капітана К. Уладзімірава.
12 ліпеня 1941-га года міліцэйскі батальён быў узняты па трывозе і выведзены з горада. Яго байцы занялі мяжу на безназоўнай вышыні ў раёне вёскі Гаі, прыкрыўшы чыгуначны вузел з боку Шклова. Сёння гэтае месца знаёмая нам як вышыня Уладзімірава. Абаронцы ў прамым сэнсе слова трымаліся тут да апошняга. З 250 байцоў батальёна ў жывых засталося толькі 19. Пра тое, якімі жорсткімі тут былі баі, сведчаць шматлікія знаходкі, зробленыя пошукавікамі. Сёлета байцамі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» сумесна з прадстаўнікамі 52-га батальёна Мінабароны былі паднятыя астанкі яшчэ 8 байцоў, знойдзена шмат ваеннай зброі і амуніцыі.
Сёння рэканструктары паспрабуюць перадаць атмасферу тых жахлівых хвілін ліпеня 41-га. У эпізодзе будуць прадэманстраваныя элементы паветранага і наземнага бою. Па словах магілёўскага пошукавіка Дзмітрыя Паклонскага ў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі будзе задзейнічана каля 100 рэканструктараў з усёй Беларусі. Найбольш актыўны ўдзел прымуць гомельскія, магілёўскія і мінскія аматары гэтага кірунку. Бой пачнецца з дарогі, па якой будзе рухацца калона нямецкай тэхнікі і пакрысе падымацца на вышыню.
У праграме акрамя маштабнай ваенна-гістарычнай рэканструкцыі эпізоду бою, выстава ваеннай і службовай тэхнікі, работа палявой кухні. На пад’ездзе да мемарыяла будзе несці вахту супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі, апрануты ў міліцэйскую форму мінулых гадоў на рэтраматацыкле «Дняпро». На прылеглай да помніка тэрыторыі размесціцца шэраг тэматычных пляцовак, будзе працаваць фотазона.
Напрыканцы адбудзецца канцэрт-рэквіем з удзелам артыстаў беларускай эстрады.
Як паведамілі ў інстытуце МУС, у ходзе падрыхтоўкі да мерапрыемства на мемарыяле правялі рэканструкцыю з рэстаўрацыяй.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-permogi
[4] https://zviazda.by/be/tags/rekanstrukcyyu-epizodu-boyu-batalyona-milicyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[6] https://zviazda.by/be/tags/mus