На тэрыторыі пустыні Бадын-Джаран, якая знаходзіцца на мяжы правінцыі Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай) і аўтаномнага раёна Унутраная Манголія (Паўночны Кітай), знаходзяцца больш за сотня азёр, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго памерам і колерам, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Плошча дзіўнай пустыні — каля 50 тысяч кв. кіламетраў. Тут знаходзяцца найвышэйшыя нерухомыя дзюны на Зямлі, вышыня некаторых з іх дасягае ажно паўкіламетра. Нягледзячы на сухі і ветраны клімат, іх утрымліваюць на месцы адталыя грунтавыя воды, якія бяруць пачатак за сотні кіламетраў.
Для пустыні характэрны пастаянны і даволі моцны вецер, які і фарміруе ўнікальныя ландшафты. Пад уздзеяннем гэтага ветру пясчаныя дзюны выдаюць гучны шум, які даследчыкі неафіцыйна завуць «свіст пяскоў».
У шматлікіх турыстаў, якія імкнуцца патрапіць у гэтыя мясціны, адной з галоўных забаў застаецца даследаванне размешчаных у пустыні азёр. Вадасховішчы знаходзяцца паміж дзюнамі, некаторыя з іх прэсныя, іншыя ж вельмі салёныя. Яны і далі пустыні яе назву, якая па-мангольску азначае «таямнічыя азёры». Адзіная рака Жошуй перасякае пустыню, фарміруючы ў ёй вялікую алювіяльную раўніну.
Усе азёры непаўторныя, некаторыя афарбаваны ў яркія колеры з-за калоній мікраарганізмаў, якія насяляюць іх, а ў салёных азёрах па берагах нярэдка ўтвараецца прыгожая саляная скарынка, дзякуючы чаму яны становяцца падобнымі на вялікія люстэркі ў разной аправе. Побач з прэснымі азёрамі можна ўбачыць не толькі ўнікальную пустынную расліннасць, але і колішнія паселішчы качэўнікаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya