У Беларусі стабілізавалася сітуацыя па захваральнасці на інфекцыю COVID-19, паведамляецца [3] ў тэлеграм-канале ўстановы.
Як і меркавалі інфекцыяністы і эпідэміёлагі, зніжэнню колькасці пацыентаў паспрыяла, у тым ліку, актыўная вакцынацыя і рэвакцынацыя дарослага і дзіцячага (з 12-ці гадоў) насельніцтва.
Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі і горадзе Мінску насельніцтву аказваецца поўны спектр планавай медыцынскай дапамогі і неабходных даследаванняў як у стацыянарах, так і амбулаторна.
У сувязі з тым, што ў краіне рэгіструецца невялікая колькасць пацыентаў з інфекцыяй COVID-19, Міністэрства аховы здароўя з 11 мая 2022 г. будзе абнаўляць статыстычныя дадзеныя 1 раз у месяц — першага чысла кожнага месяца.
Па прагнозах спецыялістаў, магчыма да восені інфекцыя COVID-19 на тэрыторыі рэспублікі павінна перайсці ў непандэмічную, сезонную фазу. Гэта азначае, што захворванне COVID −19 будзе рэгістравацца як ВРВІ і грып — увосень і ўзімку.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://t.me/minzdravbelarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/minzdarouya
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus