Больш за 10 тыс. дзяцей-сірот і больш за 4 тыс. дзяцей-інвалідаў пройдуць аздараўленне ў лагерах гэтым летам, паведаміў журналістам намеснік начальніка аддзела дзяржаўных закупак і метадычнай работы Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксей Жалянкоў, перадае [3] БелТА.
«Летам гэтага года мы плануем арганізаваць аздараўленне ў лагерах больш як 10 тыс. дзяцей-сірот і больш як 4 тыс. дзяцей-інвалідаў», — сказаў Аляксей Жалянкоў.
Што датычыцца дзяцей-інвалідаў, яны будуць накіроўвацца ў тыя месцы, матэрыяльна-тэхнічная база якіх мае неабходныя ўмовы безбар’ернага асяроддзя. З выкарыстаннем сродкаў мясцовых бюджэтаў будуць выдзяляцца пуцёўкі, у тым ліку з суправаджэннем. Гэта значыць, бацька або законны прадстаўнік гэтага дзіцяці паедзе разам з ім, растлумачыў намеснік начальніка аддзела.
Ён адзначыў, што большая частка дзяцей-інвалідаў праходзіць у лагерах не аздараўленне, а санаторна-курортнае лячэнне, паколькі наяўныя ў іх захворванні ў большасці выпадкаў паддаюцца лячэнню з выкарыстаннем прыродных лячэбных фактараў, якія або здымаюць сімптаматыку, або ў цэлым дапамагаюць такому дзіцяці. Натуральна, безбар’ернае асяроддзе лепш развіта ў санаторна-курортных арганізацыях, заўважыў Аляксей Жалянкоў.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[3] https://www.belta.by/society/view/bolee-10-tys-sirot-i-bolee-4-tys-detej-invalidov-ozdorovjatsja-etim-letom-v-belarusi-501392-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[5] https://zviazda.by/be/tags/invalidy
[6] https://zviazda.by/be/tags/azdaraulenne