У першым квартале аб’ём фактычна выкарыстаных прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) у мацерыковую частку Кітая вырас на 25,6 працэнта — да 379,87 мільярда юаняў (каля 60 млрд. долараў), паведамілі ў Міністэрстве камерцыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Устойлівы рост ПЗІ назіраецца нягледзячы на ўзмацненне ўнутранай і знешняй нявызначанасці, выкліканай цэлым шэрагам фактараў, у тым ліку ўспышкі COVID-19. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Шу Цзюэцін, улады краіны стварылі спецыяльную рабочую групу па пытаннях рэалізацыі ключавых праектаў з замежным фінансаваннем. Мінкамерцыі і мясцовыя ўлады робяць усё неабходнае для таго, каб дапамагчы адпаведным кампаніям у пераадоленні цяжкасцей, адзначыла спецыяліст. «Мы дапамагаем замежным кампаніям, асабліва тым, хто працуе ў раёнах, якія сур’ёзна пацярпелі ад COVID-19, вырашыць праблемы, з якімі яны сутыкаюцца ў тым, што тычыцца аднаўлення працы і вытворчасці, уезду супрацоўнікаў у Кітай, лагістыкі і транспарту», — заўважыла Шу Цзюэцін, дадаўшы, што некаторыя цяжкасці ўдалося паступова ліквідаваць.
Што датычыцца канкрэтных сфер, то аб’ём замежных інвестыцый у высокатэхналагічныя галіны кітайскай эканомікі вырас адразу на 52,9 працэнта і дасягнуў 132,83 млрд. юаняў. У прыватнасці, аб’ём ПЗІ ў высокатэхналагічную вытворчасць вырас на 35,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, у сектар высокатэхналагічных паслуг — на 57,8%.
Сёлета ў студзені-сакавіку аб’ём ПЗІ ў цэнтральны рэгіён Кітая павялічыўся на 60,7 працэнта, ва ўсходні рэгіён — на 23,4, у заходні рэгіён — на 21,9 працэнта.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya