У Полацку з 13 па 20 мая пройдзе анлайн-фотаконкурс «Happy Family». У сацыяльнай сетцы «УКантакце» «Моладзь Полацкага рэгіёна» маладым семям прапануецца прыняць удзел у анлайн-фотаконкурсе, дадаўшы фота, на якіх адлюстравана сям’я на свяце, на адпачынку, на прыродзе ці, можа, у хатняй абстаноўцы. 20 мая кожнай фатаграфіі будзе прысвоены парадкавы нумар і з дапамогай генератара выпадковых лікаў будзе вызначана сям’я-пераможца.
«Сад надзеі» закладзены ў Талачыне 13 мая на базе ДУА «Славенская сярэдняя школа Талачынскага раёна». Сёння, 13 мая, у Шаркаўшчыне праходзіць раённы форум маладых семяў Шаркаўшчынскага рэгіёна «Вянок усіх каштоўнасцяў — сям’я», прысвечаны Году гістарычнай памяці і Дню сямі. У рамках форуму для маладых семяў пройдзе Адкрыты дыялог «Маладая сям’я-крышталь таварыства», акцыя «Алея сямейнага бэзу», экскурсія ў КК «Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.М. Драздовіча».
14 мая ў «Клясціцкай дзіцячы сад-сярэдняй школе адбудзецца сямейная спартландыя для навучэнцаў і іх бацькоў. У гэты ж дзень спартыўнае свята «PRO_Family» адбудзецца ў СШ № 47 Віцебска. Валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» на плошчы Леніна ў Паставах 15 мая правядуць акцыю «Сям’я — тэрыторыя кахання». У рамках акцыі валанцёры павіншуюць маладыя семі з Міжнародным Днём сям’і, а таксама прапануюць пакінуць пажаданне на сямейным дрэве.
15 мая гарадское сямейнае свята адбудзецца і ў Наваполацку. Наваполацкім гарадскім камітэтам БРСМ у Парку культуры і адпачынку горада будуць арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы для дзяцей і іх бацькоў, дабрачынны кірмаш у дапамогу Аляксандру Протасу, майстар-класы па вырабе розных фігурак жывёл з паветраных шарыкаў, а таксама дабрачынная акцыя «Будзь сябрам» у дапамогу прытулку часовага ўтрымання безнаглядных жывёл Наваполацкай спецаўтабазы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-syami