Замежныя інвестары ў першым квартале 2022 года ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $3,4 млрд. інвестыцый, паведамілі [2] БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб’екты гаспадарання Расіі (37,7% ад усіх інвестыцый), Кіпра (22,9%), Нідэрландаў (8%) і Украіны (6,6%). Прамыя замежныя інвестыцыі склалі $3 млрд, або 88,8 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.
Арганізацыі краіны за студзень — сакавік накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $1,6 млрд. Значныя аб’ёмы інвестыцый былі накіраваны суб’ектам гаспадарання Расіі (81,9 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (5,7 працэнта), Літвы (2,4 працэнта) і Кіпра (2, 2%). На долю прамых інвестыцый прыпадала 95,5 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/inostrannye-investory-v-i-kvartale-vlozhili-v-ekonomiku-belarusi-34-mlrd-501640-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[4] https://zviazda.by/be/tags/investycyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/finansy