У Пінску ў ДТЗ трапіў аўтобус з пасажырамі, паведамляе [1]БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталлю Мілюкову.
Аварыя здарылася сёння каля 16.10. За рулём аўтобуса МАЗ быў 49-гадовы мінчанін. Паводле папярэдняй інфармацыі, на праспекце Жалтоўскага ён перастройваўся з крайняй правай у крайнюю левую паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем «Форд». Легкавушка выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе ўрэзалася ў BMW.
У ДТЗ ніхто не пацярпеў. У той момант у салоне аўтобуса ехалі 10 пасажыраў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. ДАІ праводзіць праверку.
«Падчас руху вадзіцель павінен быць вельмі уважлівым і сканцэнтраваным на дарожнай абстаноўцы. Перад выкананнем якога-небудзь манеўру трэба пераканацца ў бяспецы», — нагадала Наталля Мілюкова.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/avtobus-s-passazhirami-popal-v-avariju-v-pinske-501660-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pinsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/autobus
[5] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyry