17 мая года ва ўсіх установах адукацыі Мінскай вобласці пройдзе Адзіны піянерскі ўрок, на якім навучэнцы даведаюцца пра гісторыю і традыцыі піянерскай арганізацыі, яе дасягненні і важнасць сувязі пакаленняў піянераў мінулага і цяперашняга часу.
У рамках акцыі запланавана правесці ўрачыстыя зборы дружын, прыём у піянеры, ускладанне кветак да мемарыяльных знакаў і памятных дошак, закласці піянерскую алею і інш. У мерапрыемствах прымуць удзел ветэраны піянерскага руху, прадстаўнікі патрыятычных клубаў і лідары піянерскага руху.
Даведка: Усесаюзная піянерская арганізацыя імя У. Леніна — масавая дзіцячая арганізацыя ў СССР. Была ўтворана рашэннем II Усерасійскай канферэнцыі РКСМ, якая прыняла 19 мая 1922 года рэзалюцыю «Дзіцячы рух». З тых часоў 19 мая адзначаюць як Дзень Піянерыі. На рэспубліканскім узроўні Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя правядзе ў гэты дзень фестываль «Тэрыторыя дзяцінства». 18 мая будзе пасаджана алея «Стагоддзе Піянерыі». 17 мая ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбудзецца дыялогавая пляцоўка «Сустрэча пакаленняў». Святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/adziny-urok
[2] https://zviazda.by/be/tags/svyatkavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/100-goddze
[4] https://zviazda.by/be/tags/piyanerski-ruh
[5] https://zviazda.by/be/tags/minshchyna-1