Абласны этап ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня» пройдзе сёння ў Гродне. Аб гэтым паведамілі [1] ў Гродзенскім абкаме ГА «БРСМ».
«Арляня» праводзіцца ў некалькі этапаў: першы адборачны этап, сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, другі адборачны этап — раённы, абласны і рэспубліканскі. У абласным туры конкурсу сёння прымуць удзел пераможцы раённых спаборніцтваў — гэта 20 каманд з рэгіёна. Удзельнікамі спаборніцтваў стануць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, юнакі і дзяўчаты ва ўзросце 14-17 гадоў«, — распавялі ў БРСМ.
Гульня складаецца з конкурсаў грамадзянска-патрыятычнага і ваенна-спартыўнага характару. У агульны залік спаборніцтваў уваходзяць ваенізаваная эстафета «Час каманды», конкурс па страявой падрыхтоўцы «Кожны з нас у страі!», «Трапны стралок», творчы конкурс «Баявы лісток» і іншыя.
Спаборніцтвы ў Гродне пройдуць на базе 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай Кіеўска-Берлінскай ордэна Леніна, Чырванасцяжнай, ордэнаў Суворава і Багдана Хмяльніцкага брыгады. Пераможца абласнога этапу прадставіць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Яны пройдуць у чэрвені на тэрыторыі адной з вайсковых частак Беларусі ў выглядзе пяцідзённых збораў.
Мэта гульні «Арляня» — удасканаленне сістэмы патрыятычнага выхавання і ўзроўню дапрызыўнай падрыхтоўкі навучэнцаў, а таксама садзейнічанне станаўленню актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладых грамадзян, фарміраванне вернасці абавязку па абароне Айчыны.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] http://gkbrsm.grodno.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vaenna-patryyatychnaya-gulnya
[3] https://zviazda.by/be/tags/arlyanya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[5] https://zviazda.by/be/tags/brsm