На грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона «Аб змяненні Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь», паведамляе [1] БелТА
Дакумент рэгулюе адносіны ў галіне выкарыстання, аховы, абароны і ўзнаўлення лясоў і ўстанаўлівае прававыя асновы выкарыстання лясных рэсурсаў, захавання і ўзмацнення асяроддзеўтваральных, водаахоўных, санітарна-гігіенічных, рэкрэацыйных і іншых функцый лясоў.
Праект закона прадугледжвае ўдасканаленне і ўдакладненне асобных норм Ляснога кодэкса з улікам практыкі яго прымянення, выключэнне іх неадназначнага тлумачэння, удакладненне тэрміналогіі, якая выкарыстоўваецца ў лясной гаспадарцы, а таксама прывядзенне Ляснога кодэкса ў адпаведнасць з іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, што рэгулююць пытанні аховы навакольнага асяроддзя, вядзення лясной гаспадаркі.
У праекце закона ўдакладняецца азначэнне тэрміна «вывазка» і ўносіцца дадатковае азначэнне тэрміна «транспарціроўка», дапаўняецца азначэнне тэрміна «іншыя высечкі» высечкамі малакаштоўных лясных насаджэнняў для нарыхтоўкі драўніны ў паліўна-энергетычных і тэхналагічных мэтах.
Каб праводзіліся высечкі догляду без высечкі дрэў, прадугледжваюцца змяненні ў азначэнні тэрміна «лесагаспадарчыя мерапрыемствы». Цяпер да іх адносіцца і абрэзка сукоў дрэў.
Арганізатар грамадскага абмеркавання — Міністэрства лясной гаспадаркі. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 14 па 24 мая.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/minljasgas-prapanue-abmerkavats-zmjanenni-u-ljasnym-kodekse-114897-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas
[3] https://zviazda.by/be/tags/lyasny-kodeks