У суботу 14 мая ў Мінскім дзяржаўным цырку стартавала новая праграма з вядомым на ўвесь свет клоунскім трыа пад смешнай назвай «БЕЗ ШКАРПЭТАК».
Арцём Бабінаў, Максім Карпаў і Канстанцін Капейкін з Расіі - уладальнікі мноства ўзнагарод на прэстыжных цыркавых фестывалях у Францыі і Іспаніі, Венгрыі і Монтэ-Карла. Асабліва цёпла першыя гледачы сустракаюць нумар «Бокс з кенгуру» Антона Светлакова, паветраны палёт «Белыя птушкі» Алішэра Аліева, канатаходцаў пад кіраўніцтвам Міхаіла Дняпроўскага, дрэсіраваную малпачку Айдына Ісрафілова. Ды і астатнія дзесяць нумароў праграмы яркія і відовішчныя. Праграма будзе праходзіць у Мінску да сярэдзіны жніўня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktar-drachou
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva