Беларускі ДТСААФ — адзін з лепшых у постсавецкіх краінах. Аб гэтым у час свята «95 гадоў ДТСААФ. Мар, дзейнічай, будзь!» сказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, певедамляе [1] БелТА.
«Мы адзначаем 95-ю гадавіну нашага Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі і флоту. У Беларусі ДТСААФ — адна з самых развітых, лепшых такіх структур на ўсёй постсавецкай прасторы», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.
У Беларусі захавалі, развілі і прадаўжаюць развіваць дасягненні гэтай арганізацыі. «Гэта вельмі важна, таму што галоўная задача беларускага ДТСААФ — выхаванне сапраўдных патрыётаў краіны. У Савецкім Саюзе і цяпер у Беларусі выхаваны мільёны хлопчыкаў і дзяўчынак, якія сталі дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны і ганарацца ёю. Беларускі ДТСААФ прадаўжае выхоўваць патрыятычна настроенае пакаленне юнакоў і дзяўчат», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.
У якасці прыкладу ён прывёў юнакоў і дзяўчат, якія ўдзельнічаюць у спартыўных секцыях і спаборніцтвах ДТСААФ. «Больш за 180 тыс. дзяцей навучаецца і выхоўваецца ў такіх секцыях. Кожны год у іх запісваюцца больш як 55 тыс. беларусаў. Гэтыя дзеці на бязвыплатнай аснове могуць развіваць свае ўменні і навыкі. Акрамя таго, ДТСААФ займаецца падрыхтоўкай юнакоў да службы ў арміі. 44 тыс. маладых вадзіцеляў прайшлі навучанне і атрымалі правы для армейскай службы. Гэта таксама адна з задач ДТСААФ», — расказаў аб задачах арганізацыі дзяржсакратар Савета бяспекі.
Ён падкрэсліў, што асабліва неабходна выхоўваць патрыятызм у моладзі. «Гэта сапраўды важна ў цяперашніх умовах інфармацыйнай вайны. На Беларусь аказваецца палітычны і інфармацыйны націск. Гэта інфармацыйная вайна ідзе за розумы маладога пакалення, каб перафармаціраваць іх свядомасць. А ў ДТСААФ дзеці бачаць праўду, ганарацца сваёй краінай і выхоўваюцца ў патрыятычным духу», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі назваў ветэранаў ДТСААФ гонарам арганізацыі. «Нядаўна мы адзначылі 9 Мая. У гады Вялікай Айчыннай вайны выхаванцы ДТСААФ таксама праявілі гераізм і мужнасць. Сёння ветэраны ў шэрагах гэтай арганізацыі прадаўжаюць выхоўваць наша маладое пакаленне», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.
Беларускі ДТСААФ адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі. «Думаю, што наша арганізацыя, яе ветэраны і кіраўніцтва будуць і далей прадаўжаць выхоўваць патрыётаў краіны. Хачу яшчэ раз павіншаваць ветэранаў, выкладчыцкі склад і ўдзельнікаў ДТСААФ з 95-годдзем. Жадаю ім бадзёрасці, энергіі, імкнення зрабіць нашу краіну яшчэ лепшай, больш прыгожай і магутнай», — рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/belaruski-dtsaaf-adzin-z-lepshyh-u-postsavetskih-krainah-valfovich-na-95-goddzi-arganizatsyi-114907-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtsaaf-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-valfovich
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-byaspeki