Пастаянная камісія па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў прыняла заяву аб недапушчальнасці ганьбавання памяці воінаў, якія вызвалілі Еўропу ад фашызму, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.
«Пастаянная камісія па міжнародных справах рашуча асуджае актывізаваную апошнім часам у шэрагу еўрапейскіх краін кампанію па ганьбаванні памяці воінаў, якія вызвалілі Еўропу ад фашызму», — гаворыцца ў заяве.
Дэпутаты лічаць недапушчальным рэабілітацыю ідэалогіі нацызму і дзеянняў па ганьбаванні памяці ахвяр Другой сусветнай вайны. «Заклікаем усе краіны свята шанаваць памяць аб тых, хто аддаў свае жыцці за вызваленне Еўропы ад фашызму, і захоўваць у належным стане воінскія пахаванні і мемарыялы», — гаворыцца ў заяве.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/belaruskija-deputaty-rashucha-asudzhaem-kampaniju-pa-ganbavanni-pamjatsi-voinau-vyzvalitseljau-u-europe-114911-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/deputaty
[3] https://zviazda.by/be/tags/pamyaci-voinau-vyzvalicelyau
[4] https://zviazda.by/be/tags/europa