У Беларусі з 20 мая выпусцяць у абарачэнне памятныя манеты «Пракуратура Беларусі. 100 гадоў», якія з’яўляюцца законным плацежным сродкам. Рашэнне замацавана пастановай Нацыянальнага банка ад 10 мая 2022 года нумар 184, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Будуць выпушчаны сярэбраная манета «Пракуратура Беларусі. 100 гадоў» наміналам Br10, тыражом 999 штук, а таксама медна-нікелевая манета «Пракуратура Беларусі. 100 гадоў» наміналам Br1, тыражом 1499 штук.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/natsbank-da-jubileju-prakuratury-belarusi-vypustsits-pamjatnyja-manety-114914-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacbank
[3] https://zviazda.by/be/tags/prakuratura-belarusi
[4] https://zviazda.by/be/tags/pamyatnaya-maneta