Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна з выбраннем Прэзідэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Аб гэтым паведамляе [1]прэс-служба беларускага лідара.
«Упэўнены, што багаты вопыт дзяржаўнай работы і шчырая адданасць сваёй Радзіме будуць садзейнічаць далейшаму паспяховаму развіццю Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і працвітанню дружалюбнага эмірацкага народа. Вас ведаюць як сапраўднага сябра Беларусі, які ўнёс істотны асабісты ўклад у фарміраванне даверных адносін паміж нашымі краінамі на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў», — гаворыцца ў віншаванні.
«Перакананы, сумеснымі намаганнямі мы рэалізуем значны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва, асабліва ў такіх сферах, як гандаль, інвестыцыі, крэдыты і фінансы, навука і тэхналогіі», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну добрага здароўя, шчасця і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а жыхарам ААЭ — дабрабыту і міру.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-sheyhu-muhammedu-ben-zaidu-al-nahayyanu-s-izbraniem-prezidentom-oae
[2] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/aae