Футбалісты мазырскай «Славіі» атрымалі другую вікторыю запар у матчах чэмпіянату Беларусі, паведамляе [1] БелТА.
У сённяшнім гасцявым паядынку 8-га тура з «Іслаччу» мазырчукі выйгралі з вынікам 2:0. У самым пачатку другога тайма Георгій Бугулаў адкрыў лік, а неўзабаве Андрэй Кобец падвоіў перавагу «Славіі». Да гэтага паражэння «Іслач» перамагала ў трох гульнях запар.
Пазней футбалісты «Слуцка» згуляюць на сваім полі з аўтсайдарам першынства магілёўскім «Дняпром», а ў Гродне «Нёман» прыме Дзяржынскі «Арсенал».
Учора ў цэнтральным матчы гэтага туру салігорскі «Шахцёр» у сябе дома выйграў у мінскага «Дынама» з лікам 1:0. Пераможны мяч на 5-й хвіліне кампенсаванага часу другога тайма забіў Дэмбо Дарбо, які рэалізаваў пенальці. Футбалісты сталічнага «Энергетыка — БДУ» абгулялі «Мінск» — 2: 0, а ў Брэсце мясцовае «Дынама» і бабруйская «Белшына» не выявілі пераможцу — 1: 1.
У двух стартавых сустрэчах 8-га тура былі зафіксаваныя нічые. Лідар першынства барысаўскі БАТЭ не змог перамагчы ў Жодзіне футбалістаў «Тарпеда-БелАЗа» — 0: 0, а футбалісты «Віцебска» на сваім полі разышліся мірам з «Гомелем» — 1: 1.
Становішча каманд: БАТЭ — 20 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 16, «Шахцёр», «Дынама» (Мінск) — па 15, «Мінск, «Славія» — па 13, «Іслач», «Слуцк» — па 12, «Гомель» — 10, «Нёман» — 9, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 8, «Віцебск», «Белшына» — па 7, «Арсенал», «Дынама» (Брэст) — па 4, «Днепр» (Магілёў) — 1.
Бамбардзірскую гонку ўзначальвае Узбекскі форвард «Энергетыка-БДУ» Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 9 мячоў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/futbolisty-slavii-oderzhali-vtoruju-pobedu-podrjad-v-chempionate-belarusi-501946-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/slaviya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport