Палескі дзяржаўны ўніверсітэт 17 мая правядзе ў анлайн-рэжыме дзень адчыненых дзвярэй, паведамілі [1] БелТА ў ВНУ.
Анлайн-трансляцыя пачнецца ў 18.00. Паглядзець яе можна на старонцы ўніверсітэта, прайшоўшы па спасылцы [2]. На пытанні абітурыентаў адкажуць адказны сакратар прыёмнай камісіі і дэканы факультэтаў.
У ПалесДУ працуюць чатыры факультэта: біятэхналагічны, эканомікі і фінансаў, арганізацыі здаровага ладу жыцця і інжынерны. Вышэйшую адукацыю там атрымліваюць каля 3 тыс.чалавек. Разам з беларусамі ў універсітэце вучацца студэнты з Расіі, Украіны, Кітая, Індыі, Узбекістана, Туркменістана, Таджыкістана.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/polesgu-provedet-17-maja-den-otkrytyh-dverej-v-onlajn-rezhime-501950-2022/
[2] http://youtube.com/watch?v=m3e7uMvypoc
[3] https://zviazda.by/be/tags/palesdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-adchynenyh-dzvyarey
[5] https://zviazda.by/be/tags/vnu