У Маларыцкім раёне ў меліярацыйным канале патануў 61-гадовы мужчына, паведаміў [1] БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Раман Зармаеў.
Цела мужчыны ў меліярацыйным канале каля аграгарадка Хаціслаў заўважылі выпадковыя прахожыя. Яны патэлефанавалі ў міліцыю, адтуль інфармацыю перадалі ў МНС. Ратавальнікі дасталі з вады патанулага.
Высветлілася, што мужчына з мінулага года лічыўся зніклым без вестак. Па папярэдніх дадзеных, яго смерць не носіць крымінальны характар. Для ўстанаўлення часу і прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Маларыцкі РАСК праводзіць праверку.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-maloritskom-rajone-propavshego-bez-vesti-muzhchinu-nashli-utonuvshim-v-meliorativnom-kanale-501936-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/malarycki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/patanuly-muzhchyna