zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > «Днепр» і «Слуцк» згулялі ўнічыю ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

  • 15.05.2022 18:46

Футбалісты «Слуцка» і магілёўскага «Дняпра» не выявілі пераможцу ў матчы чэмпіянату Беларусі, паведамляе [1] БелТА.


Фота з архіву ФК «Днепр»

Слуцкая дружына двойчы вяла ў ліку, але не ўтрымала перамогу — нічыя 2:2.

У першым сённяшнім паядынку мазырская «Славія» абгуляла на выездзе «Іслач» з вынікам 2:0. У самым пачатку другога тайма Георгій Бугулаў адкрыў лік, а неўзабаве Андрэй Кобец падвоіў перавагу «Славіі». Да гэтага паражэння «Іслач» перамагала ў трох гульнях запар. У апошнім матчы гэтага тура гарадзенскі «Нёман» прыме на сваім полі дзяржынскі «Арсенал».

Учора ў цэнтральным матчы гэтага туру салігорскі «Шахцёр» у сябе дома выйграў у мінскага «Дынама» з лікам 1:0. Пераможны мяч на 5-й хвіліне кампенсаванага часу другога тайма забіў Дэмбо Дарбо, які рэалізаваў пенальці. Футбалісты сталічнага «Энергетыка — БДУ» абгулялі «Мінск» — 2: 0, а ў Брэсце мясцовае «Дынама» і бабруйская «Белшына» не выявілі пераможцу — 1: 1.

У двух стартавых сустрэчах 8-га тура былі зафіксаваныя нічые. Лідар першынства барысаўскі БАТЭ не змог перамагчы ў Жодзіне футбалістаў «Тарпеда-БелАЗа» — 0: 0, а футбалісты «Віцебска» на сваім полі разышліся мірам з «Гомелем» — 1: 1.

Становішча каманд: БАТЭ — 20 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 16, «Шахцёр», «Дынама» (Мінск) — па 15, «Мінск, «Славія», «Слуцк» — па 13, «Іслач» — 12, «Гомель» — 10, «Нёман» — 9, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 8, «Віцебск», «Белшына» — па 7, «Арсенал», «Дынама» (Брэст) — па 4, «Днепр» (Магілёў) — 2.

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае Узбекскі форвард «Энергетыка-БДУ» Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 9 мячоў.

Тэгі:
  • футбол [2]
  • «Слуцк» [3]
  • Спорт [4]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/dnepr-i-slutsk-sygrali-vnichjju-v-chempionate-belarusi-po-futbolu-501951-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/sluck-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport