Санкцыі сталі інструментам гібрыднай агрэсіі, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya, паведамляе [2] БелТА.
«Мы адназначна трактуем санкцыі як інструмент не проста ціску, а гібрыднай агрэсіі. Напэўна, гэта апошняя стадыя, якая папярэднічае класічнай узброенай агрэсіі. Мэта цяперашніх санкцый, у адрозненне ад іх класічнага разумення, — паставіць краіну на калені, задушыць яе эканамічна і дамагчыся сілавым шляхам выканання нейкіх патрабаванняў або ўмоў. Гэта тое, што мы цяпер назіраем», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, з-за санкцый апынуўся заблакіраваны практычна ўвесь экспарт Беларусі ў краіны Еўрапейскага Саюза і Паўночнай Амерыкі. «Гэтая сума ў год складае каля $ 16-18 млрд. Натуральна, мы не можам страціць гэты аб’ём экспарту і павінны яго пераарыентаваць на іншыя рынкі, у тым ліку азіяцкі, афрыканскі, Блізкага Усходу і Арабскага заліва. Гэта тое, над чым мы цяпер працуем», — адзначыў прэм’ер-міністр.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/politics/view/golovchenko-sanktsii-stali-instrumentom-gibridnoj-agressii-501976-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/gibrydnaya-agresiya