Па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі 15 мая ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбыўся баль праваслаўнай моладзі ў гонар святой княгіні Елісаветы. Мерапрыемства арганізавалі Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай праваслаўнай Царквы сумесна з сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі, Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур і танцавальным клубам «Мара» і хоць не ўсе ўдзельнікі і госці свята былі не толькі «Камсамольскага» ўзросту, свята прайшло весела і пазітыўна. Элегантныя грамадзянскія кавалеры, падцягнутыя курсанты-пагранічнікі, дамы з сукенкамі ў падлогу выконвалі знакамітыя класічныя танцы — паланэз, танга, вальс у першым аддзяленні балю. Позна ўвечары танцоры ўжо выконвалі танцы лацінаамерыканскай праграмы.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktar-drachou
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh