Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 мая склала Br51,228 млрд, скараціўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 красавіка на 8,6 працэнта, паведамляе БелТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага банка.
Аб’ём наяўных грошай у абароце за красавік павялічыўся да Br5,592 млрд (на 1,9 працэнта).
Пераводныя дэпазіты зменшыліся на 0,7 працэнта — да Br6,703 млрд.
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні склалася на ўзроўні Br22,948 млрд, павялічыўшыся за красавік на 0,27 працэнта.
Аб’ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у нацыянальнай валюце, за красавік вырас да Br1,791 млрд (на 2,5 працэнта).
Рублёвая грашовая маса павялічылася за мінулы месяц на 0,43 працэнта і на 1 мая склала Br24,739 млрд.
Дэпазіты ў замежнай валюце знізіліся на 15,3 працэнта, склаўшы Br25,534 млрд.
Превью: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/grashovaya-masa
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/krasavik-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacbank