У Гомельскай вобласці сяўбу кукурузы на зерне завяршылі 18 раёнаў, паведаміў сёння на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрый Петражыцкі, перадае [1] БелТА.
Кукурузу ў цэлым пасеялі на 158 тыс. га — гэта больш за палову ад намечанага. Сяўбу гэтай культуры на зерне завяршылі 18 раёнаў, прадаўжаюць работу ў Гомельскім, Рэчыцкім і Кармянскім раёнах, расказаў старшыня камітэта. На зялёную масу кукурузу пасеялі на плошчы 85 тыс. га — гэта 38 працэнтаў ад плана. Дзмітрый Петражыцкі лічыць неабходным асобным раёнам павялічыць штодзённую выпрацоўку на пасяўных агрэгатах, выкарыстоўваць для працы ў полі ўвесь светлавы дзень.
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко звярнуў увагу: складваюцца ідэальныя ўмовы вясны — дастаткова вільгаці, тэмпературы спрыяльныя для развіцця культур. Ён паставіў задачу зрабіць усё, каб атрымаць добры ўраджай.
Паводле інфармацыі Дзмітрыя Петражыцкага, ільнозаводы вобласці завяршылі сяўбу лёну на ўсёй плошчы — 4,3 тыс. га. Агародніну ў рэгіёне пасеялі на 1,3 тыс. га — амаль 80 працэнтаў. Завяршылі сяўбу цыбулі. Па бульбе пераадолелі адзнаку 90 працэнтаў запланаваных плошчаў.
Сельгаспрадпрыемствы прадаўжаюць другую падкормку азімых збожжавых і крыжакветных культур на зерне азотнымі ўгнаеннямі, вядуць сяўбу шматгадовых траў і іншыя работы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/sjaubu-kukuruzy-na-zerne-zavjarshyli-18-raenau-gomelskaj-voblastsi-114944-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-petrazhycki
[3] https://zviazda.by/be/tags/syauba
[4] https://zviazda.by/be/tags/kukuruza
[5] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka
[6] https://zviazda.by/be/tags/harchavanne