zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Чаму фестываль «Вытокі» варта ўключыць у свой летні каляндар

  • 16.05.2022 17:05
    • Аўтар:
    • Валерыя Сцяцко [1]
  • Спорт [2]

Прыйшоў час планаваць свой летні адпачынак. У такія прыемныя планы варта ўключыць і культурна-спартыўны фестываль «Вытокі», які пройдзе ў кожнай вобласці. Свята хоць і агульнае, але ў кожным горадзе будзем адметным. Таму, каб зрабіць сваё лета сапраўды яркім, трэба завітаць у кожны горад. Расказваем, чаму «Вытокі» гэтага сапраўды вартыя.


Цікавыя гарады з багатай гісторыяй

Выбіраючы горад для правядзення фестывалю, арганізатары абапіраюцца на два крытэрыі: гэта павінен быць раённы цэнтр, які мае цікавую гісторыю і культурную спадчыну. «Вытокі» дапамагаюць па-новаму паглядзець на беларускія гарады і ацаніць іх турыстычны патэнцыял. Мінулагоднія цэнтры свята Ліда, Кобрын, Орша, Мазыр добра вядомыя са старонак школьных падручнікаў па гісторыі. Прынамсі, сёлетнія Навагрудак, Полацк, Горкі ім ні ў чым не саступаюць.

Спалучыць прыемнае з карысным

Век жыві — век вучыся. На «Вытоках» можна адпачыць і таксама павучыцца. Першы дзень фестывалю прысвечаны адукацыйнай і пазнавальнай частцы. Госці змогуць папоўніць свае веды пра гісторыю горада, паспрабаваць свае сілы ў набойцы маляваных дыванаў і больш даведацца пра гэта рамяство. А аматары спорту папоўняць свае веды па алімпійскай адукацыі.

Сустрэцца з кумірамі

Вядомыя беларускія спартсмены, чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету таксама ўдзельнічаюць у фестывалі «Вытокі», калі той праходзіць на іх малой радзіме. У мінулым годзе кожны жадаючы мог зрабіць сэлфі ці ўзяць аўтограф у Марыны Літвінчук, Аляксандра Багдановіча, Аляксандра Глеба, Ірыны Курачкінай, Максіма Недасекава і іншых знакамітых атлетаў.

У рытме адпачынку

Які фестываль без музыкі? У першы дзень «Вытокаў» усіх чакае канцэрт арганнай музыкі ў выкананні Валерыя Шмата. На наступны дзень сваімі талентамі будуць радаваць маладыя вакалісты, якія ўдзельнічаюць у адпаведным конкурсе. А заканчваецца кожны фестываль гала-канцэртам з удзелам артыстаў беларускай эстрадай і дыскатэкай.

Праверыць свае сілы

«Вытокі» — свята для ўсёй сям’і. Спецыяльна для маладога пакалення ладзіцца алімпійскі квэст. На 25-30 пляцоўках прадстаўлены розныя віды спорту. Майстар-класы, міні-трэніроўкі, цікавыя конкурсы — а пасля праходжання яшчэ і каштоўныя падарункі. Удзельнікі алімпійскага квэсту могуць пазнаёміцца не толькі з вядомымі алімпійскімі відамі спорту, але і з незвычайнымі, напрыклад, з пажарна-выратавальным спортам. А яшчэ падчас «Вытокаў» бацькі могуць пазнаёміцца са спартыўнымі секцыямі свайго горада і адразу ж запісаць туды сваё дзіця.

У 2022 годзе першай фестываль «Вытокі» прыме Рэчыца. Свята на Гомельшчыне адбудзецца 20-21 мая. Пасля святочную эстафету прыме Столін (3-4 чэрвеня). Затым падключыцца Навагрудак (17-18 чэрвеня), Полацк (12-13 жніўня) і Капыль (26-27 жніўня). Грандыёзны фінал пройдзе ў Мінску.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота НАК Беларусі

Тэгі:
  • «Вытокі» [3]
  • культурна-спартыўны фестываль [4]
  • Спорт [5]
  • Культура [6]
  • свята [7]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/vytoki-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/kulturna-spartyuny-festyval
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[7] https://zviazda.by/be/tags/svyata