У Бабруйску 73-гадовая жанчына ўпусціла ў дом дзвюх ілжэсацработніц. Што было далей, паведамляе МУС са спасылкай на матэрыялы УУС Бабруйскага гарвыканкама.
Адцягваючы яе размовамі, візіцёркі агледзелі дом, знайшлі буйную суму грошай і сышлі. Толькі пасля іх знікнення выявілася згуба ўсіх зберажэнняў — каля 20 тысяч долараў. Пацярпелая звярнуліся ў міліцыю.
Характэрны почырк «працы» навёў аператыўнікаў на след падазраваных. Выкрадальніцы (50 і 60 гадоў) устаноўлены і затрыманы ў Слуцку. Там жа знойдзены і выкрадзеныя грошы.
На падазраваных пачалі крымінальную справу за крадзеж у асабліва буйным памеры.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/aferystki
[2] https://zviazda.by/be/tags/pensiyanery
[3] https://zviazda.by/be/tags/babruysk